Двукропе ў бяззлучнікавых складаных сказах. Урок па беларускай мове ў 9 класе.


Чтобы посмотреть презентацию с картинками, оформлением и слайдами, скачайте ее файл и откройте в PowerPoint на своем компьютере.
Текстовое содержимое слайдов презентации:

Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе Падрыхтавала Варэнік В.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» Арфаграфічная хвілінка Правапіс у і ў Правапіс у і ўСло..нік, а..тастрада, еса..л, новы ..ніверсам, ка..нер, сімпозі..м, хвалі ..льтрагукавыя, Штра..с, беларуска-..краінскі, на ..рале, ла..рэат, ванька-..станька, рады..с па..за, аквары..м. Правапіс у і ўСлоўнік, аўтастрада, есаул, новы універсам, каўнер, сімпозіум, хвалі ультрагукавыя, Штраус, беларуска-ўкраінскі, на Урале, лаўрэат, ванька-ўстанька, радыус, паўза, акварыум. Лічбавы дыктант Калі сцверджанне правільнае, ставім “1”, калі не – “0” Правільны адказ 1, 0, 0, 1, 1, 0, 1, 0 Праца з падручнікам Практыкаванне №135 (6-10) Тэставае заданне Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е 1а) Напэўна, матчына доля такая _ сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.б) Дабро прыносіш добрым людзям _ з табою людзі як браты.в) Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну _ слова павінна мець цвёрдую цану.г) Цвітуць лугі _ жаўцее проса _ ўздымае жыта каласы.д) Пульсуе радасць у прасторах _ залатыя свецяцца агні. 2а) Меднастволы, як выліты, высіцца бор _ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.б) Так ужо наканавана небам _ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.в) Тут трэба быць пільным _ у верасе заўсёды хаваюцца хітрыя баравікі.г) Поле спускалася краем у лагчыну _ вілася-пятляла сярод лугавіны спакойная рэчка.д) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _ душу сяброў пазнаеш лепш. 3а) Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.б) Ноч гусцее _ пагасла зара _ зорка срэбная ўпала ў ваду.в) Побач з пшаніцай пасеялі лён _ побач з рабінай красуецца клён.г) Яшчэ і цяпер у сялянскіх хатах жыве даўні звычай _ фотакарткі бацькоў і дзядоў многія трымаюць пад шклом у рамках на сцяне пры покуці.д) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа _ спыніцца – ужо не завядзеш. 4а) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны пустой Мацвеевай хаты _ паехаў дзед у горад.б) Дуброва выглядала вельмі прыгожа _ пасля дажджу на сонцы яна блішчала, аж зіхацела.в) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.г) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.д) Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром. 5а) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі пчаліныя гуслі.б) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без святла і цяпла.в) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.г) Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.д) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца. Адказы на тэставае заданне:1. а, в; 2. б, в; 3. г, д; 4. а, б; 5. б, в. ЗІМАСвятлее неба парасон,Сняжынак ціхі перазвон.І дрэвы ў казачным убранніСтрасаюць іней з голля ўранні.Бадзёрыць нас прыход зімы.Святлее свет- святлеем мы. Анатоль Грачанікаў Дамашняе заданнеПараграф 28, пр. 134 (6-10). Паўтарыць: правапіс Ы, І, Й пасля прыставак

Приложенные файлы


Добавить комментарий