План-конспект Культура и религия народов Междуречья


ДУА “Мацвееўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”
План-канспект
урока па сусветнай гісторыі ў 5 класе
“КУЛЬТУРА І РЭЛІГІЯ НАРОДАЎ МІЖРЭЧЧА”
Падрыхтавала:
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
Аляксеенка Галіна Сяргееўна
2016/2017 н.г.
Тэма ўрока: Культура і рэлігія народаў Міжрэчча
Мэта ўрока: плануецца, што да канца ўрока вучні змогуць назваць самыя значныя дасягненні народаў Міжрэчча.
Задачы: навучальная – стварыць умовы для вывучэння і замацавання ведаў па культуры і рэлігіі народаў Міжрэчча.
развіваючая – стварыць умовы для развіцця ўменняў ставіць мэту і планаваць сваю дзейнасць, аналізаваць тэкст, параўноўваць пазнавальныя аб’екты.
выхаваўчая – стварыць умовы для выхавання культуры мовы і паводзін, узаемапавагі і ўзаемадапамогі.
Тэрміны: клінапіс, культура, рэлігія.
Формы і метады работы на ўроку: “Злаві памылку!”, завочнае падарожжа і інш.
Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: індывідуальная (самастойная), групавая (калектыўная).
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне: ноутбук і праектар (фрагмент відэафільма), вучэбныя дапаможнікі і рабочыя сшыткі (“дзённікі”), карткі для праверкі дамашняга задання “Асірыя і Вавілонія”, “Візы”, ілюстрацыйны матэрыял: Вавілонская башня, “вісячы сады”, Месапатамская школа, клінапісная таблічка, вараты багіні Іштар.
Літаратура:
1. Гісторыя Старажытнага свету: вучэбны дапаможнік для 5-га класа. У 2 ч. Ч. 1. – Мінск: Народная асвета, 2014. – 127 с.
2. Забельникова, О.В. История Древнего мира в таблицах и схемах. – Мозырь, 2015. – 304 с.
3. Секацкая, К.И. История Древнего мира. 5 класс. Опорные конспекты. – Мн., 2016. – 92 с.
4. ДЭ. Чудеса света. – М., 2007. – 125 с.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Прывітанне. Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока. Арганізацыя настроя вучняў.
Праверка дамашнягя задання. Прыём “Злаві памылку!” (неабходна знайсці ў тэксце 5 памылак і выправіць іх).
АСІРЫЯ І ВАВІЛОНІЯ
У пачатку III тысячагоддзя да н.э. у верхнім цячэнні Тыгра ўзнік горад-дзяржава Ашур. Яго жыхароў прынята называць асірыйцамі, а землі паўночна-ўсходняга Міжрэчча – Асірыяй.
У канцы II тысячагоддзя да н.э. Асірыя стала вялікай дзяржавай ад Егіпта да Ірана. Новай сталіцай дзяржавы стаў горад Вавілон. Асірыйцы былі не толькі магутнымі, але і жорсткімі правіцелямі. Пакароныя народы не хацелі заставацца пад уладай жорсткіх асірыйцаў. У 216 г. да н.э. сталіца Асірыі была знішчана.
У канцы VII ст. да н.э. царом адноўленага Вавілона стаў Мардук. Падчас яго кіравання ў Вавілоне былі пабудаваны Вавілонская башня і “вісячыя сады”.
Актуалізацыя ведаў вучняў.
Успомніце: Важнейшыя культурныя дасягненні старажытных егіпцян.
Варыянты адказаў вучняў: піраміды (храмы), вынаходніцтва папірусу, сваё пісьмо – іерогліфы і інш.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Сёння хачу параіць вам адправіцца ў падарожжа па Старажытнай Месапатаміі, гісторыю якой мы вывучалі на мінулых уроках. Калі мы адпраўляемся ў чужую краіну, то нам хочацца пазнаёміцца са знакамітымі дасягненнямі, традыцыямі гэтай краіны.
Перад тым, каб апынуцца ў Месапатаміі неабходна зрабіць доўгі авіапералёт. У вас на партах ляжаць дакументы (“Візы”), без якіх немагчыма даляцець да Міжрэчча. Адкрыйце і запоўніце іх, але не забудзьце, што гэта падарожжа звязана з тэмай нашага ўрока.
ВІЗА
Выдадзена
19392902406650 вучню (вучаніцы)
18630902368550 Мэта падарожжа:
152401568450
15240768350
15240234950
Н.: Скажыце, якая ж мэта нашага падарожжа?
Варыянты адказаў вучняў.
Абагульненне адказаў вучняў (вучні змогуць назваць самыя значныя дасягненні народаў Міжрэчча).
Н.: Напамінаю, што ўсе сапраўдныя вандроўцы вядуць дзённікі (рабочыя сшыткі), таму адкрываем сшыткі і запісваем тэму “Культура і рэлігія народаў Міжрэчча” і дату: 30.11.2016.
Ну вось мы і прыляцелі, і зараз пайдзем глядзець нашу краіну. Тут нас ужо чакае Клусава Лізавета, якая раскажа нам пра другое цуда свету.
Настаўнік расказвае вучням пра гісторыю стварэння Вавілонскай башні.
З’яўленне клінапісу.
Настаўнік: Узнікненне дзяржавы немагчыма без пісьма. А дзе нас вучаць пісаць? Скажыце, вы бы хацелі пабываць у мясцовай школе? (фрагмент відэфільма “Занимательная история. Вавилон”).А зараз зробім запіс у нашым дзённіку вандроўніка. Запішыцце абазначэння слова “клінапіс” – старажытны метад пісьма з дапамогай выдаўлівання на гліне клінавідных рысачак.Узнік у IV тысячагоддзі да н.э.
Веды жыхароў Старажытнага Міжрэчча.
Н.: Скажыце, а хацелі бы вы напісаць што-небудзь на гліняных таблічках? Ваша задача запоўніць схему “Школа ў Міжрэччы”. Пункт 2 на с. 74 – “Веды жыхароў Старажытнага Міжрэчча”. Першыя два вучні, якія хутка і правільна выканаюць заданне атрымаюць прыз.
Прагаварванне выкананых заданняў. Першыя два вучні, якія хутчэй за ўсіх зрабілі свае заданні атрымліваюць па таблічцы і завостранай палачцы.
Месапатамскі каляндар.
Н.: Зараз, няхай пераможцы нашай гульні напішуць на гліняных таблічках лічбу 28. І ўсе разам падумайце, як гэта лічба можа быць звязана з календаром.
Адказы вучняў.
Н.: Назіранні за зоркамі, планетамі і змяненнямі ў прыродзе прывялі жыхароў Старажытнай Месапатаміі да стварэння календара. Месяцам лічыўся абарот Месяца вакол Зямлі. Гэта прыкладна 28 дзён. Кожны месяц дзялілі на 4 часткі, або тыдні. У тыдні было 7 дзён.
Месячны каляндар – каляндар, у якім лічэння часу вядзецца па абаротах Месяца вакол Зямлі, а час лічаць па Месяцы. Аднак такі каляндар не мог вызначыць пачатак наступнага года (год – абарот Зямлі вакол Сонца). Каляндар, які спалучае назіранні за Сонцам і Месяцам – месячна-сонечны.
Н.: Дзе ў наш час выкарыстоўваецца месапатамскі каляндар?
Рэлігія народаў Месапатаміі.
Паважаныя вандроўцы, пад канец нашага падарожжа, прапаную наведаць свяшчэннае месца для ўсіх жыхароў Міжрэчча – вароты багіні Іштар (багіня кахання). Гэтая багіня карысталася асаблівай павагай. Свяцілішчы ў яе гонар былі ў многіх гарадах. У кожнай мясцовасці быў свой бог-заступнік. У Месапатаміі правядзеннем абрадаў кіравалі жрацы.
Фізхвілінка.
Мы садимся в самолёт (дети приседают)
Отправляемся в полёт! (заводят самолет)
Мы летим над облаками (руки в стороны)
Видим как течёт река (волны руками)
Видим лодку рыбака (забрасывают удочку)
Осторожнее: гора! (наклон влево)
Приземляться нам пора! (садятся на места)
Замацаванне.
Вось наша падарожжа падыходзіць да канца. Перад палётам папрашу вас запоўніць спецыяльныя гліняныя таблічкі, без якіх вас не пусцяць у самалёт.
Пытанні для гульні “ТАК-НЕ”
Заснавальнікамі клінапісу з’яўляюцца егіпцяне (-)
Клінапіс – гэта старажытнае пісьмо ў гісторыі, утворанае ў канцы 4 тысячагоддзя да н.э. (+)
Жыхары Месапатаміі ведалі матэматыку, астраномію і медыцыну. (+)
Месапатамскі каляндар можна назваць месячна-сонечным (+)
Народы Міжрэчча пакланяліся Асірысу і Хапі. (-)
Узаемаправерка напісанага вучнямі.
Дамашняе заданне.
Н.: Паважаныя вандроўцы, віншую вас з заканчэннем нашага падарожжа. Запішыце ў дзённікі дамашняе заданне – параграф 19 (пераказ) = рабочы сшытак (пісьмова), складанне рэбуса (загадкі) па тэме ўрока.
8. Рэфлексія.
Уявіце, што ў аэрапорце вас сустракаюць журналісты і адкажыце на іх пытанне: Скажыце, на ваш погляд, што было важнейшым дасягненнем Міжрэчча?
“Злаві памылку!” (Знайдзіце ў тэксце 5 памылак і выпраўце іх)
АСІРЫЯ І ВАВІЛОНІЯ
У пачатку III тысячагоддзя да н.э. у верхнім цячэнні Тыгра ўзнік горад-дзяржава Ашур. Яго жыхароў прынята называць асірыйцамі, а землі паўночна-ўсходняга Міжрэчча – Асірыяй.
У канцы II тысячагоддзя да н.э. Асірыя стала вялікай дзяржавай ад Егіпта да Ірана. Новай сталіцай дзяржавы стаў горад Вавілон. Асірыйцы былі не толькі магутнымі, але і жорсткімі правіцелямі. Пакароныя народы не хацелі заставацца пад уладай жорсткіх асірыйцаў. У 216 г. да н.э. сталіца Асірыі была знішчана.
У канцы VII ст. да н.э. царом адноўленага Вавілона стаў Мардук. Падчас яго кіравання ў Вавілоне былі пабудаваны Вавілонская башня і “вісячыя сады”.
ВІЗА
Выдадзена
19392902406650вучню (вучаніцы)
18630902368550Мэта падарожжа:
152401568450
15240768350
152401568450
132016585090Школа –
“дом таблічак”
В
У
Ч
Ы
Л
І
Школа –
“дом таблічак”
В
У
Ч
Ы
Л
І



“Вісячыя сады”

Вавілонская башня

Месапатамская школа

Клінапіс

Вароты багіня Іштар

Приложенные файлы

  • docx 47211
    Размер файла: 913 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий