Мой родны край, мая старонка. Д. Бічэль- Загнетанва. “Белая Русь” “Мая Беларусь” паводле У. Караткевіча.


Тэма: Мой родны край, мая старонка. Д. Бічэль- Загнетанва. “Белая Русь”
“Мая Беларусь” паводле У. Караткевіча.
Мэта: працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў, пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, уключаць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых, вучыць чытаць па-беларуску; адказваць на пытанні, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры, выхоўваць пачуццё патрыятызму.
Абсталяванне: карта Беларусі, вучэбны дапаможнік "Беларусь - наша Радзіма.
Ход уроку
Арганізацыйны момант
Празвінеў званок на наш урок. Сядайце, калі ласка.
Сёння на ўроку
Мы будзем думаць, разважаць,
На пытанні адказваць
І выразна чытаць.
Праверка дамашняга задання
Гукавая размінка
Ма-ма-ма - прыйшла халодная зіма.
Ме-ме-ме- але рады ўсе зіме.
Му-му-му- вельмі любім мы зіму.
Ма-ма-ма – надакучыла зіма.
Ну-ну-ну- усе чакаем мы вясну.
Ны-ны-ны- стала сумна без вясны(Хлопчыкі- дзяўчынкі па 3 радка).
Дома вы павінны былі выразна навучыцца чытаць твор Артура Вольскага “Беларусь- мая Радзіма”. Зараз мы праверым…Я вам прапаную правілы выразнага чытання:
Чытайце ўважліва. 
Перадайце голасам неабходную інтанацыю(пытальная,клічная).
Паспрабуйце прачытаць так, каб перадаць настрой аўтара і адначасова выказаць свае пачуцці.
Памятаем пра лагічны націск (важныя словы); Тон (высокі, нізкі ці сярэдні); Тэмп (павольны, звычайны, хуткі); Сіла голасу (гучна, ціха, звычайна).
За дамашняе заданне вы атрымоўваеце наступныя адзнакі…
Фізкультхвілінка. Размінка для вачэй.
АРЭЛІ (вочы ўгару-наніз)
Толькі сеў я на арэлі,
Як арэлі паляцелі!
Моцна я трымаюся,
Уверх ды ўніз гайдаюся!
І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!
СЛОНІК ДЫ МУХА (вочы ўправа-улева)
Ёсць у слоніка два вухі.
На адно з іх села муха.
Дзе ты, муха? Дзе ты? Дзе? –
Муха знай сабе гудзе.
Трэба муху адшукацьды ад вуха адагнаць!
ГАДЗІННІК (вочы па кругу)
 Наш гадзіннік прытаміўся,
Прыпазніўся ды спыніўся.
Раптам стрэлка – скок ды скок –
Паскакала ў іншы бок!
Тата наш гадзіннік зняў,
Батарэйку памяняў.
І ужо каторы дзеньДобра, спраўна ён ідзе!
Знаёмства з новымі творамі.
Мы ўжо гаварылі раней, што для кожнага чалавека месца,дзе ён нарадзіўся, сказаў першае слова, зрабіў першыя крокі, пайшоў у школу, з’яўляецца родным і самым прыгожым.А што гэта за месца? Як называюць нашу радзіму?
Як вы думаеце, аб чым будзе ісці гутарка на ўроку, над чым мы будзем працаваць(Адказы вучняў.)
Так, мы будзем гаварыць аб Радзіме. Аб гэтым мы прачытаем у вершы Дануты Бічэль- Загнетавы “Белая Русь”.
Чытае настаўнік. Назва якога колеру гучыць ў словах Белая Русь? Што сімвалізуе белы колер?( Белае стала сімвалізаваць знак дабра, знак чысціні,свабоды, незалежнасці).
Чытанне вучнямі напоўголасу.
(Пра што пыталася дзяўчынка ў маці?(Што такое Белая Русь);
Чаму мама сказала, что “Белая Русь- Радзіма”? Як вы гэта разумееце?(Радзіма,месца дзе мы жывем,а мы жывем у Беларусі)
Якая яна- наша Радзіма? Паразважаеце (успомніце твор “Беларусь мая Радзіма”)
Чытанне верша выразна.(Звяртанне да пяматкі).
Хвілінка адпачынку:
Мы крышачку стаміліся, Хадзьба на месцы.
А потым весяліліся, Бег на месцы.
Угару пацягнуліся, Пяцягванне.
Сонцу ўсміхнуліся, Рукі ўгору, усміхнуцца.
Промні засвяціліся,
Ручкі апусціліся. Рукі апусціць.
Адгадайце загадку:
У чырвоных ботах па балотах ходзіць,
Жабак спрытна ловіць.(Бусел.)
(малюнак з выявай бусла)
Я нездарма загадала вам гэту загадку. Можа, хто-небудзь з вас ведае, чым з’яўляецца бусел для нас, беларусаў?
З даўніх часоў нашы продкі лічылі бусла сімвалам чысціні, міра на нашай зямлі. Але мірным існаванне беларусаў было не заўсёды. У чэрвені 1941 г. фашыская Германія напала на мірную нашу Радзіму. Жудасная вайна прынесла людзям смерць і пакуты(паказаць фотаздымкі з эпізодамі вайны). Але заўсёды беларускі народ выстойваў у бядзе, абараняўся і паднімаўся з руін. Вось аб гэтым мы і будзем чытаць у апавяданні Уладзіміра караткевіча “Мая Беларусь”.
Чытанне твора настаўнікам:
Аб чым расказвае пісьменнік у творы?
Бюро даведак:
Ветразі-паруса(паказаць малюнак)
Менавіта-іменно
Водар-духмянасць, прыемны пах;
Пушча-вялікі густы лес;
Супярэчыць-не згаджацца, выказваць супрацьлеглае меркаванне;
Шматпакутны-які прынес шмат выпрабаванняў.
Чытанне твора вучнямі
Па ланцужку;
Напаўголаса.
Аналіз зместу твора:
З чым аўтар параўновае крылы буслоў?
Якія меркаванні выказвае аўтар аб паходжанні назвы нашай зямлі?
Якая наша сучасная зямля? Прачытайце.
Аб якой горкай памяці расказвае пісьменнік? Якія чалавечыя страты панесла беларусь у часы апошняй вайны?
Хто змагаўся з ворагам? Для чаго?
Ці змаглі нашы сучаснікі аднавіць краіну?
Са скарбрнкі народнага слова:
Смела ідзі ў бой - а) вайна разбурае
Той герой, б) чужына-мачыха.
Мір будуе, в) вайна разбурае.
Адзін за аднаго стой, г) хто за Радзіму гарой.
Радзіма-матка, д) Радзіма за табой.
Родная зямелька е) выграе6м бой.
Падзвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Да чаго заклікалі нас пісьменнікі у творах?
Што новага даведалісь вы аб краіне?
Што вас моцна ўразіла?
Якія пачуцці выклікаюць у вас нашы продкі- змагары за веліч і незалежнасць нашага краю?
Працягніце разважанне: “Гераічнае мінулае нашых продкаў і сучаснікаў выклікае ў мяне…”
На дошцы я намалявала елачку, але яна без іголачак і без навагодніх цацак.Калі вы лічыце, што урок для вас прайшоў з карысцю- упрыгожце нашу елачку цацкамі, калі вы не вынеслі з нашай працы нічога новага-іголачкамі.
Дамашняя работа
Адгарніце дзённікі і запішыце дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Белая Русь” с. 42.

Приложенные файлы

  • docx 40982
    Размер файла: 22 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий